Заняткі «Мова Нанова» ў Гародні хоць і праходзяць у памяшканні, але цяпер транслююцца і ў ZOOM! Калі: 1 лютага (панядзелак); 19:00 ZOOM (каб атрымаць спасылку — плюсаніце ў каментах)
Тэма: «Хлеб» Госця: Вераніка Парманчук! Даведаемся, як пяклі хлеб нашы бабулі, як можна пячы яго сёння, не маючы печы, якія забабоны існуюць у гэтай справе! Пагаворым пра розніцу паміж словамі скіба, луста, акраец, скрыгаль і іншымі, а яшчэ пагуляем ды паактыўнічаем;)
На занятках будзе дэгустацыя, калі будзеце далучацца анлайн — захапіце з сабой чаго смачненькага таксама, каб слінкі не пускаць:) Да сустрэчы, даражэнькія!