#забаўкі
Пагуляем? Знайдзіце памылкі ў рэбусах! Ці ўсё атрымалася? Пішыце свае варыянты ў каментарах.
Зранку на траве каса,
Ля ракі расце каза.
Сук у тату заляцеў,
Я злавіць яго паспеў.
На стале пад’еўшы крошкі,
Шышка уцякла ад дошкі.
Пчолка клеткі аблятае
І духмяны лёд збірае.
На градзе буран расце,
Фрак гуляе па градзе.