#цікавінкі
Учора мы вас знаёмілі з некаторымі словамі, уведзенымі ў сучасную беларускую мову пісьменнікамі 20-х, а сёння пазнаёмім са словамі, якія сто год таму былі распаўсюджаныя, але ўжо зніклі з ужытку.
Можа, вы чулі нейкія з іх? Магчыма, гэтымі словамі працягваюць карыстацца ў вашых родных мясцінах?
Дэсань — узор
Кунежыць – песціць, лашчыць
Сэймаваць — абмяркоўваць
Многакраць — шматкроць
Чмара – вельмі шмат
Гэрцы – злодзеі, злачынцы
Памжа – хмарнае надвор’е
Вілаводны – падманны, крывадушны
Віратлівы – буркатлівы, перакацісты
Заістужыць – віцца, бегчы (пра дарогу)
Бесхацінцы – бяздомныя, галота
Дзеньдзівер — мальва
Скогат – вой, выццё
Сукрыстасць — кучаравасць