У суботу, 20 лютага, запрашаем вас на вечар моўных гісторый. Што гэта такое? Гэта як сабрацца ля вогнішча падчас вандроўкі і дзяліцца чымсьці захапляльным і ў той жа час асабістым!
Хочам стварыць прастору, дзе будзе магчымасць падзяліцца сваім шляхам да мовы, складанасцямі, якія сустракалі вас на гэтым шляху, і прыемнымі адкрыццямі.
Запрашаем разам зладзіць душэўны суботні вечар, дзе можна будзе паслухаць іншых і (пры жаданні) падзяліцца сваёй гісторыяй. Далучайцеся, будзем рады бачыць!
20 лютага ў 19.30
Zoom (каб атрымаць спасылачку, пазначайцеся ў каментарах)