#загадкі
Зіма, спадзяемся, ужо паціху саступае вясне. А пакуль за акном яшчэ ляжыць снег – можна пагуляцца ў зімовыя загадкі. Прапануем 5 загадак, свае варыянты адгадак можаце пісаць у каментарах, а мы апублікуем правільныя адказы ў 15 гадзін дня.
1. Зімой расце коранем уверх, а вясной памірае. Хто адгадае?
2. Зімой грэе, вясной тлее, улетку памірае, увосень аджывае
3. Без сякеры, без пілы, а масты будуе.
4. Удзень шкло разбіта, а нанач устаўлена.
5. Улетку адпачываюць,
А ўзімку дзяцей катаюць.