З Міжнародным днём роднай мовы беларусаў павіншаваў і гурт IOWA.Салістка групы Кацярына Іванчыкава в…

З Міжнародным днём роднай мовы беларусаў павіншаваў і гурт IOWA.

Салістка групы Кацярына Іванчыкава выклала ў сваім Instagram відэа з перакладам сваёй песні «Мечта», якую прысвяціла пратэстам у Беларусі.

«Я не ведаю, як яшчэ лепш сказаць пра сваю любоў да сваёй мовы і сваёй краіны», – напісана ў пасце.

Словы песні «Мечта» на беларускую мову пераклаў беларускі паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў.

Крыніца: Instagram