Запрашаем на літаратурны суботні вечар. Будзем гутарыць пра “Новую зямлю” Якуба Коласа – твор, які м…

Запрашаем на літаратурны суботні вечар. Будзем гутарыць пра “Новую зямлю” Якуба Коласа – твор, які можна перачытваць бясконца, нават калі ўжо здаецца, што вывучыў на памяць))

У госці да нас завітае Марыя Міхайлаўна Міцкевіч – унучка Якуба Коласа

Перад заўтрашняй сустрэчай раім пашукаць твор на сваёй кніжнай палічцы і прыгадаць улюбёныя моманты) Будзем дзяліцца ўражаннямі!

Электронную версію можна знайсці тут: https://kamunikat.org/?pubid=46361
А тут можна нават паслухаць: https://knigavuhe.org/book/novaja-zjamlja-belorusskijj-jazyk/

27 лютага ў 19.30
Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)