Запрашаем на заняткі. Тэма, якую вы даўно прасілі: беларусы Падляшша.Сябры, звярніце ўвагу: заняткі …

Запрашаем на заняткі. Тэма, якую вы даўно прасілі: беларусы Падляшша.
Сябры, звярніце ўвагу: заняткі пачынаюцца ў 20.00!!!!!
Нашыя госці: Аліна Ваўранюк (Беласток), заснавальніца грамадскай арганізацыі АБ-БА, аўтарка падручнікаў для пачатковай школы, галоўная рэдактарка альманаха “Беларускі настаўнік”, які выходзіць у Беластоку на беларускай мове. А таксама журналіст Мікола Ваўранюк. Дарэчы, а вы ведаеце, што ў Беластоку ёсць і беларускамоўны садок, і гімназія. (А Гомель такім пахваліцца не можа. Сёлета ўпершыню ў горадзе над Сожам могуць не адкрыць беларускамоўны першы клас). Стаўце плюс, каму дасылаць запрашэнне.