Сябры, госцем наступных анлайн-заняткаў стане нашая зямлячка – малады віцебскі драматург, сцэнарыст, рэжысёр ВОЛЬГА ПРУСАК.
Вольга з’яўляецца ўладальніцай прэміі Тома Стопарда «Яркі дэбют» і пераможцай (трэцяе месца) у намінацыі «П’еса» на міжнародным біенале сучаснай драматургіі «Вольны тэатр». Яе кінаработы ў свой час дэманстраваліся на такіх фестывалях, як «Артдакфэст» (Масква), Point in the endless Universe (Кіпр), Is Real (Італія, Сардзінія), Osten-Saken off-stage festival (Кіеў). Сёння Вольга працуе ў Беларускім тэатры «Лялька».
Падчас размовы пагутарым з госцяй пра гісторыю і працэс стварэння яе кароткаметражных фільмаў, самабытнасць іх галоўных герояў ды і наогул пра даўнюю любоў Вольгі да дакументалістыкі. Не абмінём літаратурную і тэатральную дзейнасць таленавітай творцы.
Раім пазнаёміцца з самымі вядомымі кінаработамі Вольгі тут
https://artdoc.media/ru/author/28504/
Далучайцеся, будзе пазнавальна!
Стаўце ў каментах +, і мы дашлём вам запрашальную спасылку!