#цікавінкіПрымаўкі і прыказкі пра каханнеХто каго кахае, той таго й чапае.Хто каго любіць, той таго …

#цікавінкі

Прымаўкі і прыказкі пра каханне

Хто каго кахае, той таго й чапае.
Хто каго любіць, той таго чубіць; Хто каго любіць, той таго і прыгалубіць.
Сілаю не быць мілаю.
Да каханка ішла то ўсё скачучы, а дахаты то ўсё плачучы.
Хіба чорт задумаў гэтыя залёты: ані ўночы сну, ані ўдзень работы.
Каб той марна здох, што любіць разам двох.
Кахаў Ганулю, ды ўзяў дулю.
Кахаў Ядвігу, ды далі фігу/хвігу.
Відаць па вочках, хто ходзіць уночках.
Любі Якава, ды не ўсякага.
Цяжка ўздыханне — далёка каханне.
Хоць пад лаўкаю пасяджу, а на любага пагляджу.
Хоць у шалашы, абы мілы на душы.
Хоць у будане жыць, абы з каханым быць.