#новыясловы МАЛОЦЬ НЕ ПАДСЯВАЮЧЫ Гаварыць глупства, пустасловіць. Ах ты, чорт аднавокі! Гэта ж трэба…

#новыясловы

МАЛОЦЬ НЕ ПАДСЯВАЮЧЫ

Гаварыць глупства, пустасловіць.

Ах ты, чорт аднавокі! Гэта ж трэба так малоць не падсяваючы. Прыдумаў! (І.Ласкоў. Зімовыя лісты).

Лукашэнка на сустрэчы з журналістам малоў не падсяваючы. (с)

Утвораны ў выніку “разгортвання слова ў фразеалагізм” (В. М. Макіенка). Тут на рэалізаванае спачатку пераноснае значэнне дзеяслова малоць “балбатаць, пустасловіць” накладзена прамое значэнне “размолваць, ператвараць зерне ў муку” з адначасовым далейшым дапаўненнем гэтага дзеяслова дзеепрыслоўем з адмоўем — не падсяваючы ў сэнсе “не прасейваючы муку праз сіта, не пытлюючы яе”.