30 лістапада 1409 г. адбылася Берасцейская нарада Вітаўта і ЯгайлыВайсковая нарада паміж правіцелямі…

30 лістапада 1409 г.
адбылася Берасцейская нарада Вітаўта і Ягайлы

Вайсковая нарада паміж правіцелямі ВКЛ і Польшчы адбылася на тле Вялікай вайны з Тэўтонскім ордэнам 1409-1411 гадоў. Сітуацыя была катастрафічнай: нямецкія рыцары захапілі вялізныя абшары паміж Віслай і Нёмнам, пазбавілі нашыя дзяржавы выхаду да Балтыкі. Ордэн не збіраўся спыняцца, бо ставіў сабе за мэту захапіць яшчэ больш…

На сустрэчы манархі спланавалі сумесную летнюю вайсковую кампанію на 1410-ы год. Было прынята рашэнне аб падрыхтоўцы амаль сотні харугваў (палкоў) для вайны з крыжакамі: 51 з польскага боку, 40 з літвінскага. На сустрэчы прысутнічаў таксама хан Джэлаладдзін, сын Тахтамыша, які меўся дапамагчы з конніцай.

Фактычна Берасцейская нарада адкрыла шлях да перамогі пад Грунвальдам улетку 1410-га. Менавіта з гэтай бітвы пачынаецца заняпад Ордэну, які нават стане васалам Вялікага Княства. Пасля больш чым стогадовай гісторыі няспынных набегаў, рабункаў і папялішчаў людзі ВКЛ урэшце змогуць уздыхнуць спакойна.

@Budzmaby