СЬЦЮЦЮ́РЫЦЦА (ściuciurycca), сьцяцюрыцца, счучурыцца — прытуліцца, сьціснуцца, скружніцца, суцішыцца…

СЬЦЮЦЮ́РЫЦЦА (ściuciurycca), сьцяцюрыцца, счучурыцца — прытуліцца, сьціснуцца, скружніцца, суцішыцца.
Сьцюцюрыцца можна ад холаду, страху. Слова паходзіць зь Віцебшчыны.

ДРАНЦЬВÉЦЬ (dranćvieć) – дзеравянець, нямець, страчваць адчувальнасьць.
Ад холаду дранцьвелі рукі і ногі, але ..[Эдазі] плыў і плыў уперад. (Каваль).

#новыясловы