#NAUaction«Нашая перамога – гэта больш не пытанне выпадковасці ці шанцавання. Гэта пытанне нашай раш…

#NAUaction
«Нашая перамога – гэта больш не пытанне выпадковасці ці шанцавання. Гэта пытанне нашай рашучасці»

https://youtu.be/9g2saAbvNIs

Святлана Цiханоўская: «У 21-м кожны для сябе зразумеў, што значыць – быць беларусам. Нават калі нас вырвалі з натоўпу і пакінулі сам насам з гэтым выбарам, мы ад яго не адмовіліся. Менавіта таму рэжым усё яшчэ паводзіць сябе так, быццам пад вокнамі палаца «незалежнасці» і сёння стаяць сотні тысяч людзей. І цяпер нашая перамога – гэта больш не пытанне выпадковасці ці шанцавання. Гэта пытанне нашай рашучасці. Гатоўнасці ўзяць лёс бацькаўшчыны ў свае рукі і кожны дзень нязломна ісці да Новай Беларусі, пра якую мы ўсе так марым».

Павел Латушка: «Дэмакратычнай Беларусі, дзе, як сказаў нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі, «не народ для ўрада, а ўрад для народа». І я веру ў тое, што вельмі хутка мы абярэм новую ўладу, новы ўрад для новай дэмакратычнай Беларусі».

Запланаваны на 27 лютага «рэферэндум» – магчымасць паказаць нашу рашучасць усiм разам. Дзеля гэтага мы прыйдзем на «рэферэндум» i будзем дзейнiчаць па плане дэмсiл: зробім бюлетэні несапраўднымі, паставіўшы крыжыкі насупраць усiх прапанаваных варыянтаў.

Сайт адзiнай стратэгii дэмсiл:
https://bit.ly/xx2022-org

Платформа «Голас» да «рэферэндуму»:
телеграм: https://bit.ly/ref-golos-tg
вайбер: https://bit.ly/ref-golos-viber

*калі апытанне па «рэферэндуме» ў боце не запускаецца, увядзіце каманду /рэферэндум

#НАУ
@nau_belarus
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай і дэмсіл / 2022 / Новогоднее обращение Светланы Тихановской

Поўны тэкст звароту Святланы Ціханоўскай і дэмакратычных сіл: https://tsikhanouskaya.org/be/events/news/ccf71a06fd996f0.html