СЛОЎНІЧАК: ГАЛАЛЁД (ВОБЛІЎ) Што рабіць, калі на вуліцы галалёд? Склалі для вас новы слоўнічак, захав…

СЛОЎНІЧАК: ГАЛАЛЁД (ВОБЛІЎ)

 Што рабіць, калі на вуліцы галалёд? Склалі для вас новы слоўнічак, захавайце, каб не згубіць!

Правільна апранаймася!
Калі вопратка доўгая, на прыступках прыпадымайце крысьсе. Падэшва мае быць рэльефнай і шурпатай, абутау без высокіх абцасаў. Не насіце ў руцэ торбы з доўгімі ручкамі

  Правільна рухаймася!
Тупайце дробненька і часта — мо ўдасца не пасьлізнуцца. Не бяжыце наўздагон аўтобусу. Акуратна пераходзьце дарогу

 Правільна падайма!
Страцілі раўнавагу — згрупуйцеся ці прынамсі сагніце ногі. Не выстаўляйце рукі ў бок падзеньня. Беражыце хвасьцец — яго можна зламаць. Лепей упасьці набок

 Калі ўсё ж упалі
Перш прыўзьніміце галаву, паварушыце канцавінамі, прыслухайцеся да адчуваньняў. Падымайцеся толькі тады, калі не адчуваеце вострага болю