– калі прыбраць абавязковае вывучэнне беларускай мовы (як хочуць таго, дарэчы, шматлікія рускамоўныя грамадзяне Беларусі), бо цалкам сярэдне-спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ўвогуле няма ўжо даўно (прымусова перавялі ў 50-60х – за савецкім часам);
– калі прыбраць любыя надпісы на беларускай мове (якіх і так не шмат па ўсёй Беларуcі), усё перавесці ці пакінуць, што ўжо ёсць, на расейскую мову;
– калі ніхто больш не піша на беларускай мове вершы і аповесці, раманы;
– калі Каліноўскага не ўспрымаюць за нацыянальнага героя Беларусі (як нас запэўніваў спадар Бабарыка), але Суворава ўзвялічваюць (бо ў Менску ж нават Сувораўская вучэльня ёсць);
– калі па радыё не гучыць беларускае слова (хоць адзінае, што ёсць Радыё Культура), але адно расейскае;
– калі не спяваюць песні на беларускай мове, але на расейскай;
– калі відэа на ютуб-каналах робяць выключна на расейскай, бо нават цяпер блогеры пішуць, што ну ім жа трэба прагляды, а беларуская аўдыторыя не можа забяспечыць такую колькасць, таму яны робяць на расейскай мове;
– калі сайты робяцца толькі на расейскай мове.
А выявіцца, што на тэрыторыі Беларусі насамрэч жывуць рускія/расейцы і наша краіна – гэта частка рускага свету, а значыць частка Расеi.
Таму ўсім, хто кажа “какая разница, на каком языке?” прапануйце проста ўявіць Беларусь без беларускай мовы ўвогуле.
Проста ўявіць, што беларускай мовы больш нідзе ў Беларусі няма, як няма беларускай мовы ў Раcei. Але ёсць расейская, як ёсць расейская ў Раcei.
Адкажыце шчыра на пытанне: вы хочаце быць рускімі/расейцамі ці хочаце застацца Беларусамі? Ад вашага шчырага адказу будзе залежыць тое, якую мову вы захочаце ў Беларусі ўсё ж такі пашыраць і развіваць.
«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі» Франтишек Богушевич