ШПАЛÉРА (špaliera)
1. Устарэлае слова, устарэлы выраз: насьценны бязворсавы дыван ці абівачная тканіна, якія маюць сюжэтны ці пэйзажны малюнак, выкананы ўручную.
2. Толькі множны лік (шпалеры, -аў): рулонная, звычайна ўзорыстая, папера для абклейкі сьцен, столі.
3. Звычайна множны лік (шпалеры, -аў): спэцыяльная рашотка або нацягнуты на жэрдкі дрот, па якіх падымаецца ўверх расьліна ці да якіх падвязваюцца галіны дрэў, каб надаць ім пэўную форму.
Ставіць вінаграднікі па шпалеры.
4. Толькі множны лік (шпалеры, -аў): рады, шарэнгі салдат, якія стаяць па абодва бакі руху каго-, чаго-н.
Кола паліцэйскіх і шпалеры жандараў расступіліся і, прапусьціўшы да шыбеніцы машыны, зноў самкнуліся. (Машара).
5. Роўныя рады дрэў ці хмызьняку, пасаджаныя па абодва бакі дарогі, сьцежкі.
Тут [у парку] былі пракладзены геамэтрычна правільныя, радыусамі да цэнтральнае круглае пляцоўкі прамыя алеі, акружаныя стрыжанымі шпалерамі. (Гавеман).
[Ад ням. Spalier, зь іт. spalliera.]
#новыясловы