Ліст у абарону незалежнасьці БеларусіЯк паведамляе Франак Вячорка 75 дэпутатаў Эўрапейскага парлямэ…

Ліст у абарону незалежнасьці Беларусі

Як паведамляе Франак Вячорка 75 дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту з розных фракцыяў і краінаў апублікавалі адкрыты ліст у абарону беларускай незалежнасьці.

«Любое дыпляматычнае рашэньне па стрымліваньні магчымай агрэсіі Расеі супраць Украіны павінна уключаць незалежную і дэмакратычную будучыню Беларусі, а не адбывацца яе коштам», — падкрэсьлілі яны.