У шуме жыта
У шуме жыта —
Даль адкрыта,
Над палямі вецер-хват.
Я іду ў туман ракітаў,
З цесных вуліц, з душных хат!
Там, на полі
На прыволлі —
Шырыня і шырыня, —
Мо заглушыць ў сэрцы болі
Залацісты золак дня.
Хай на росах
Сонца косы
Загарацца, як тагды,
Калі хлопчыкам ў пракосах
Раскідаў свае гады…
Хай на нівах палахлівых
Задрыжаць парывы хваль, —
Ў жоўта-сініх пералівах
Закурыцца сіня-даль.
А ў тым моры на прасторы
Вартаваць буду зару
І туды — з арбіты зоркай
Я паклічу Беларусь.
© Анатоль Іверс, 1937
Дабранач
@mog_drive_chat
У шуме жыта —
Даль адкрыта,
Над палямі вецер-хват.
Я іду ў туман ракітаў,
З цесных вуліц, з душных хат!
Там, на полі
На прыволлі —
Шырыня і шырыня, —
Мо заглушыць ў сэрцы болі
Залацісты золак дня.
Хай на росах
Сонца косы
Загарацца, як тагды,
Калі хлопчыкам ў пракосах
Раскідаў свае гады…
Хай на нівах палахлівых
Задрыжаць парывы хваль, —
Ў жоўта-сініх пералівах
Закурыцца сіня-даль.
А ў тым моры на прасторы
Вартаваць буду зару
І туды — з арбіты зоркай
Я паклічу Беларусь.
© Анатоль Іверс, 1937
Дабранач
@mog_drive_chat