Раней апаненты злачыннай улады знікалі. Зараз іх дастаткова прызнаць тэрарыстамі.
Сёння пачаўся “суд” над гэтак званай “групай Аўтуховіча” – людзьмі, якіх без аніякіх падстаў абвінавачваюць у тэрарызме. Гэта ж мара дзяржавы-тэрарыста – пасадзіць у клетку кожнага, хто не жадае ўпісвацца ў сістэму, расстрэльваць за намеры і за думкі.
На шчасце, у свеце іншае ўяўленне аб тэрарызме, і, дарэчы, перамовы с тэрарыстамі не праводзяць. Так што злачынцам ва ўладзе і ў судовай сістэме час задумацца зараз пра сваю будучыню, і сябры-тэрарысты з Расіі іх не ўратуюць.