Сёння, 15 чэрвеня, у Марыі Успенскай, удавы Андрэя Зельцэра, Дзень народзінаў — ёй спаўняецца 41 год…

Сёння, 15 чэрвеня, у Марыі Успенскай, удавы Андрэя Зельцэра, Дзень народзінаў — ёй спаўняецца 41 год.

А ўжо заўтра, 16 чэрвеня, ў Мінскім гарадскім судзе ў 12 гадзін у адкрытым рэжыме будзе агучана рашэнне па крымінальнай справе супраць палітзняволенай. Яна абвінавачваецца ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка па ч. 2 арт. 139 КК. Судовы працэс з 31 траўня ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Валянціна Зянькевіч.

Марыю судзяць як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне, прадугледжанае крымінальным законам, у стане бессвядомасці або якая захварэла пасля здзяйснення злачынства псіхічным засмучэннем (захворваннем)» (п. 13 арт. 6 КПК). Яе інтарэсы на судзе прадстаўляе яе маці, сама Марыя не прысутнічае на судзе. Гэта значыць, што ёй не пагражае крымінальнае пакаранне, але да яе будуць прымяняць прымусовыя меры бяспекі і лячэння.

Падтрымайце Марыю: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыя Віктараўна Успенская

@viasna96