Выйшла з балотаў вянку з журавінаў чырвоныхі белых туманаў.Выйшла з лесуў вянку з багульніку горкага…

Выйшла з балота
ў вянку з журавінаў чырвоных
і белых туманаў.

Выйшла з лесу
ў вянку з багульніку горкага,
ядлоўцу калючага.

І сама пацягнула сябе за косы
зноў у лес і балота —
беларуская наша свабода.

©Мікола Купрэеў

Добрага дня ўсім добрым людзям
@mog_drive_chat