Прывітаньне, сябры!Мы, батальён Волат, частка Палка Кастуся Каліноўскага радыя прэзентаваць вам улас…

Прывітаньне, сябры!
Мы, батальён Волат, частка Палка Кастуся Каліноўскага радыя прэзентаваць вам уласны tg-канал, дзе будзем змяшчаць навіны пра дзейнасць байцоў батальёна, які ўдзельнічае ў баявых дзеяньнях ва Украіне супраць нашага спрадвечнага ворага – масковіі-расейскай імперыі-ссср-рф.
За час нашага існаваньня ў беларусаў, зьявілася шмат падставаў ганарыцца сваімі грамадзянамі, унёскам на карысць свабоднага свету. Гэта прызнаюць і ўкраінцы, і іншыя, хто змагаецца за знішчэнне імперыі зла.
Колькі б часу не прайшло да моманту руйнавання рашыскага райху ўвогуле і вызваленьня ад яго пратэктара ў Беларусі, ніхто болей ня скажа: беларусы зусім не змагаліся.
Кожны наш стрэл у акупантаў – доказ таго, што гэта не так. Гэтых стрэлаў і знішчаных оркаў ужо шмат. Пра гэта пакуль грамадству вядома няшмат. Таму тут вы рэгулярна будзеце бачыць хроніку нашае вайны.
Падпісвайцеся. Мы пераможам.
Слава Украіне! Жыве Беларусь! Імперыя здохне!