Як ні пераключай сябе на нейтральны рэжым,
найгалоўнейшае мы заўжды пачыналі з “жы-“:
жыць, жывыя, жывіце, жывая, жыву, жыве –
акуратна стаяць на палічках у галаве.
І пакуль нас вучылі “пішыце жы-шы праз и”,
тут павыраслі сволачы, каты і халуі.
Я й сама заклінала ўвесь час, што не вінная мова!
Дык чаму ж я ляжу ў курапацкай зямлі нанова?!
З круглай дзірачкі ў чэрапе выліліся ў траву
жыць, жывыя, жывіце, жывая, жыве, жыву…
© Наста Кудасава
Дабранач
@mog_drive_chat