#ёсць_меркаванне”Беларусы – партызанскі народ! Дык давайце не дадзім лукашысцкім гадам, якія акупава…

#ёсць_меркаванне

“Беларусы – партызанскі народ! Дык давайце не дадзім лукашысцкім гадам, якія акупавалі нас, жыць спакойна!” – піша чытач «Баста!».

Шукайце спосаб хістаць сістэму. Кожны як можа. Не прымяншайце свае намаганні. Ад мільёна маленькіх парэзаў крывавая дыктатура здохне, я вам абяцаю. Галоўнае не спыняцца і дзяўбці пры найменшай магчымасці.

Падумайце, што канкрэтна вы можаце рабіць, і рабіце! Не чакайце, што нехта іншы будзе змагацца замест вас, гэта так не працуе. Вазьміце ўжо на сябе адказнасць, калі вы ўсё ж хочаце жыць у нармальнай краіне. Чым даўжэй узурпатар пратрымаецца ва ўладзе, тым даўжэй нам потым выплываць з таго дна, на якое ён апускае нашу краіну.

Галоўнае, не дэпрэсуйце! Шукайце натхненне! Няхай гэта будуць вашыя планы на будучыню, палітвязні, якіх мы хочам хутчэй убачыць на волі, законы, якія працуюць, годныя заробкі, усё што заўгодна! Толькі не апатыя! Мы ўсе павінны падтрымліваць адзін аднаго і трымаць лад. Тады ўсё абавязкова атрымаецца!