Беларускі літаратурны клюб З дзяцінства нас знаёмілі пераважна з расейскай літаратурай. Але ж мы бе…

Беларускі літаратурны клюб

З дзяцінства нас знаёмілі пераважна з расейскай літаратурай. Але ж мы беларусы і беларускі, і родныя тэксты зашмат больш здольныя распавесьці пра нашае мінулае і сучаснае.

Беларуская Chatka прапануе пачаць літаратурнае падарожжа па творчасці Васіля Быкава. Мы ведаем яго перш за ўсё як пісьменьніка вайны і, мабыць, чыталі ў школе хрэстаматыйныя “Знак бяды”, “Альпійскую баладу” і інш.

Арганізатар_кі клюба прапануюць жадаючым прачытаць самастойна два невялічкія познія творы Быкава – “Афганец” і “Ваўчыная яма”, каб сустрэцца 19 жніўня а 19 гадзіне і паразважаць разам пра гэтыя гісторыі.

Адметная цікавасьць твору “Афганец” у тым, што ён быў надрукаваны толькі пасьля сьмерці Быкава. Пісьменьнік сам не даваў дазволу на друк, кажучы: “Яшчэ не прыйшоў час”.

Пятніца 19 жніўня 19:00-21:00
Месца сустрэчы: 500 м ад плошчы Свабода (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

Давайце разам гартаць старонкі роднае літаратуры!

Рэгістрацыя ў апытанцы
Кантакт @Zazimak