Кожны раз, калі ў нейкіх СМІ ці каналах з’яўляецца навіна або запіс у стылі, што гэта не Расія ці ра…

Кожны раз, калі ў нейкіх СМІ ці каналах з’яўляецца навіна або запіс у стылі, што гэта не Расія ці расіяне, а Пуцін, гэта тое самае, што такі шаблон:

Гэта не маскавіты, а Іван IV
Гэта не маскавіты, а Аляксей Міхайлавіч
Гэта не маскавіты, а Пётр I
Гэта не расіяне, а Аляксандр II
Гэта не бальшавікі, а Ленін
Гэта не саветы, а Сталін
Гэта не саветы, а Брэжнеў
Гэта не расіяне, а Ельцын

Для прыкладу, Вы чулі пра сталінска-фінсую вайну, ці ўсё ж такі савецка-фінскую? Або пра вайну Аляксея Міхайлавіча і Рэчы Паспалітай, ці Масковіі з Рэччу Паспалітай?

Некаторыя робяць гэта несвядома (таму варта адукаваць), некаторыя свядома (каб апраўдаць расіян), а яшчэ іншыя вымушаныя.

Гравюра з “Zeyttung” у Нюрнбэргу, 1561 год.
Маскавіты падчас Лівонскай вайны.

@Historyja