Сяргей Бесараб паспрабаваў, прааналізаваўшы статыстыку, скласці партрэт тыповага экстрэміста… І атрымаўся партрэт тыповага беларуса.
Вось ён, галоўны вораг дзяржавы. Вось хто яе палохае, вось каго яна марыць знішчыць. Усіх нас.
Кожны дзень пачвары палююць, шукаючы фоткі з пратэстаў, малюнкі з бчб-коцікамі ў інсце, падпіскі на “Чай з малінавым варэннем”. Людзей, што ўжо адбылі свае тэрміны, кідаюць за краты зноў. У тэрарысты запісваюць за каментары.
Дык вось, ўсе гэтыя спісы – фікцыя. На самой справе, для іх існуе толькі адзін агульны экстрэміст – народ Беларусі. І хочацца ўнесці ў базу кожнага, кожнага!
Але што гэта зменіць? Мы адчуем раскаянне за тое, што мы беларусы? Можа, палюбім уладу? Забудзем і даруем? Перагарнем старонку? Адступім? Не.
А статусы гэтыя вашыя, экстрэмісты ўсялякія, тэрарысты – гэта толькі назвы. Ёсць у нас адзін пацук, дык яго ўвогуле некаторыя прэзідэнтам клічуць. Ну не ўспрымаць жа гэта ўсур’ёз
Так што прывітанне ўсім шаноўным экстрэмістам ды тэрарыстам! Працягваем разам працаваць на вызваленне Беларусі!
Жыве Беларусь!