Усе мы жывем у час страху, надзей і вялікіх перамен. Час, калі добра бачна, хто саюзнік і хто вораг,…

Усе мы жывем у час страху, надзей і вялікіх перамен. Час, калі добра бачна, хто саюзнік і хто вораг, і што значаць словы “гонар” і “годнасць”. Час, калі па-іншаму пачынаеш глядзець на родных, сяброў і каханых, і кожная хвіліна побач з імі даражэй за золата. Час, калі нашая мова, нашыя сымбалі і нашыя песні – гэта не тое, што побач, а тое, што ў сэрцы. Час салідарнасці. Час выпрабаванняў. Час, калі мы ўсе адчулі сваю беларускасць. І мы, беларусы, пераадолеем усе выпрабаванні.

Разам пераможам!
Жыве Беларусь!