Неба, неба,
Насып мне ў далоні
Месячных медзякоў.
Я куплю на іх зорныя гоні,
Мары тваіх аблакоў.
А таксама куплю на світанні
Пастуховай жалейкі гранне,
І між роснай густой збажыны
Шум ласкавы старэнькай сасны…
Не забуду купіць і зязюлю:
Людзям шчасце кувае хай.
Не журыся па вёсцы, матуля.
Я куплю той бярозавы гай…
© Міхась Башлакоў
Добрай раніцы, любыя суседзі!
@mog_drive_chat
Насып мне ў далоні
Месячных медзякоў.
Я куплю на іх зорныя гоні,
Мары тваіх аблакоў.
А таксама куплю на світанні
Пастуховай жалейкі гранне,
І між роснай густой збажыны
Шум ласкавы старэнькай сасны…
Не забуду купіць і зязюлю:
Людзям шчасце кувае хай.
Не журыся па вёсцы, матуля.
Я куплю той бярозавы гай…
© Міхась Башлакоў
Добрай раніцы, любыя суседзі!
@mog_drive_chat