Як нам стала вядома, у чэрвені Міколу і многіх іншых палітзняволенных гродненскай турмы адправілі ў …

Як нам стала вядома, у чэрвені Міколу і многіх іншых палітзняволенных гродненскай турмы адправілі ў ШІЗА. Праз два месяцы Мікола дагэтуль там.

Больш за тое, уже болей года Мікола знаходзіцца ў адзіночнай камеры. У адпаведнасці з міжнародным правам (Правіла Манделы ААН, ад 2015), адзіночнае заключэнне болей за 15 дзён лічыцца катаваннем, бо яго прымяненне нават на працягу кароткага часу можа прынесці непапраўную шкоду здароўю чалавека.

Мы спадзяемся, што нават у стане ізаляцыі Мікола адчувае падтрымку сяброў, блізкіх і ўсіх салідарных з ім.