Двух палітвязняў будуць судзіць за “непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі” — ім могуць дадаць яшчэ…

Двух палітвязняў будуць судзіць за “непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі” — ім могуць дадаць яшчэ па 2 гады

У Наваполацку і Мазыры 5 верасня адбудуцца суды над палітвязнямі Тамазам Піпіям і Уладзімірам Цыгановічам. Іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Для Уладзіміра гэта ўжо трэці суд за “непадпарадкаванне”. Палітвязням могуць прызначыць яшчэ па два гады зняволення.

Акрамя гэтага, 19 жніўня тг-канал “АЧК-Беларусь” паведаміў, што ад Тамаза ужо два месяцы няма ні лістоў, ні званкоў. Адміністрацыя наваполацкай калоніі адмаўлялася паведамляць пра яго стан і месцазнаходжаня. У красавіку яго змяшчалі ў ПКТ і неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА.

Падрабязнасці https://spring96.org/be/news/116091