“Менавіта гэтую «сьвядомую», як скора пачне яе дражніць пан начальнік дзяржавы, інтэлігенцыю, у атма…

“Менавіта гэтую «сьвядомую», як скора пачне яе дражніць пан начальнік дзяржавы, інтэлігенцыю, у атмасферы вакол Закону, узяліся драпежыць некаторыя «двухсотпрацэнтовыя» дэмакраты, ужо знаёмыя чытачам па выявах непавагі і нянавісьці да беларускага слова, да беларускай літаратуры і культуры. Закон, які зрабіў мову народа адзінай дзяржаўнай у краіне, — ах як жа ён уздыбіў у іх душах атрутныя гадзючыя жарсьці, якую чорную сьмярдзючую сьліну пагнала з іх пашчэнкаў на адрас галоўных «вінаватых»!

Усё, што хочаце, — люббя вам, беларусы, дэмакратыя, любое права, — толькі ня права мець сваю мову ў статусе адзінай дзяржаўнай. Чаму? Таму што калі ў Беларусі запануе ваша беларуская мова — дык вы і самі запануеце ў гэтай краіне, станеце гаспадарамі гэтае цудоўнае зямлі. А на гэта мы ніколі згоды не дадзім: гаспадарамі тут будзем мы, а вы будзеце слугаваць нам і гаварыць на мове гаспадароў.

А сваю з цягам часу забудзеце канчаткова, і супакоіцеся, паверыўшы, што на гэта была воля Божая”.

Крытыка Ніла Гілевіча часткі “демократов”, якія выступалі супраць беларускай мовы і інтэлігенцыі, якая захавала, развівала і бараніла беларускую культуру. Далей актуальна.