У нядзелю 12 траўня а 19:00 па Варшаўскім часе (GMT+2) запрашаем вас далучыцца да анляйн сустрэчы з кандыдатамі блёку «Воля» на выбарах у Каардынацыйную Раду Аляксандрам Клачко, Аляксандрам Кабанавым, Максімам Дзенісевічам, Сяргеем Кедышкам, СяргеемШалыгіныміСьвятланай Шацілінай, якія раскажуць пра нашую палітычную праграму і адкажуць на пытаньні аўдыторыі.
Блёк «Воля» — гэта аб’яднаньне парамілітарных і нацыянальна-дэмакратычных арганізацыяў і актывістаў, ініцыяванае удзельнікамі Палку Кастуся Каліноўскага.