“Гэтая шматтысячная маса ў салдацкіх шынэлях і была той самай сілай, што ажыццявіла кастрычніцкі пер…

“Гэтая шматтысячная маса ў салдацкіх шынэлях і была той самай сілай, што ажыццявіла кастрычніцкі пераварот у Менску і на Заходнім фронце… 25 кастрычніка 1917 года бальшавізм быў чужы для шырокіх масаў [у Беларусі]” (В. Кнорын)

“Моцных сувязяў з рабочымі няма, дзеля блізкасці да фронту наша [бальшавіцкая ў Беларусі] арганізацыя па сутнасці ваенная” (А. Мяснікоў)

“Гэтая ўлада была заўсёды чужая, небеларуская. Камуністычную ўладу стварылі не беларускія сяляне і рабочыя, а расейскае войска, якое стаяла на Заходнім фронце” (беларуская газета “Крыніца”, 1932).

Апроч Рэспублікі Беларусь, адзначаюць “cьвята” толькі ў “Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы” (прызнана Радай Эўропы як тэрыторыя, дэ-факто акупаваная РФ).

Крыніца: Nicholas ‘Mikalaj’ Packajeu