Навіны
*
З невялікім спазненнем, але вялікай павагай нагадваем беларусам. 20 верасня Дзень нараджэння шляхетн…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 18частка 3″Рука Воскара”Каля 18 гадзін вечара пачыналі чысьціць с…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…

Абсурднасьць прысудаў за бел-чырвона-белы сьцяг ня толькі ў тым, што ён цягам некалькіх гадоў быў д…

*

Абсурднасьць прысудаў за бел-чырвона-белы сьцяг ня толькі ў тым, што ён цягам некалькіх гадоў быў дзяржаўным сымбалем і існуе (як і Пагоня) у тысячах і тысячах асобнікаў — на старых блянках, на какардах вайскоўцаў, міліцыянтаў і памежнікаў, на дзяржаўных паперах (да гэтага часу дзейных, калі гаворка ідзе аб прыватызацыі, праведзенай у 90-х) і г.д.

За нацыянальныя сымбалі судзяць як за пікетаваньне. Пры гэтым часта сілавікі проста заяўляюць, што гэта «забароненая сымболіка».

Насамрэч ніколі ніякім заканадаўчым актам (нават рашэньнем якога-небудзь райвыканкаму альбо раённага судовага органу) ні Пагоня ні бел-чырвона-белы сьцяг забароненыя не былі.

Таму ў будучай дэмакратычнай Беларусі прысуды за іх выкарыстаньне могуць быць скасаваныя, а тым, хто іх выносіў, выставяць абвінавачаньне прынамсі ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў.

Але ў прававой практыцы (а больш дакладна, у практыцы рэпрэсій) існуе яшчэ больш неверагодны ў сваім ігнараваньні базавых прававых нормаў фэномэн.

Апошнім часам пачалі выносіць прысуды за сяброўства ў «экстрэмісцкіх» арганізацыях у тыя часы, калі яны яшчэ не былі прызнаныя такімі, альбо перапост з рэсурсаў ці падпіску нават за некалькі гадоў да моманту, калі іх унесьлі ў адпаведны «экстрэмісцкі» сьпіс.

Гэта завецца парушэньнем прынцыпу адсутнасьці зваротнай сілы закона ў бок пакараньня. Палягае гэты прынцып у тым, што чалавек не нясе адказнасьці за ўчынкі, калі яны былі зьдзейсьненыя да таго моманту, калі ім быў нададзены статус парушэньня альбо злачынства. Таксама, калі за прызнаны злачынствам учынак увялі больш жорсткае пакараньне, яго нельга прымяняць у дачыненьні да ўчынку, калі ён адбыўся раней.

Такую ж базісную вартасьць мае і прынцып, які забараняе судзіць за адно і тое ж двойчы. У Беларусі, як вядома, ад яго пасьля 2020 пачалі адыходзіць. Выглядае, што цяпер вырашылі ігнараваць і прынцып адсутнасьці зваротнай сілы закону.

Затое іншы прынцып — непазьбежнасьці пакараньня — сілавікі ўзьвялі ў абсалют, як выглядае, маючы на мэце пакараць усе сотні тысяч грамадзян, якія выходзілі на акцыі пратэсту ў 2020 годзе.

Прававая эквілібрыстыка сілавікоў пашырае прастору для іх беспакаранай пакуль што рэпрэсіўнай дзейнасьці, але яна ж можа спрацаваць і як бумэранг.

Прыгадваюцца плякаты, якія трымалі родныя тых, хто прайшоў праз катаваньні на Акрэсьціна ці быў асуджаны па палітычна матываваных абвінавачаньнях: «Мы будзем вас судзіць па вашых законах».

І калі ўявіць, што ўлада будучай дэмакратычнай Беларусі прызнае цяперашнія сілавыя структуры экстрэмісцкімі (альбо нават тэрарыстычнымі) фармаваньнямі ды скасуе прынцып адсутнасьці зваротнай сілы закону, плюс яшчэ ў максымальна поўным аб’ёме рэалізуе прынцып незваротнасьці пакараньня? Сёньняшнія пракуроры, судзьдзі, супрацоўнікі КДБ і ГУБАЗІКу могуць моцна пашкадаваць аб цяперашняй, кажучы іхнай прафэсійнай мовай, «правапрымяняльнай практыцы». (Поўны тэкст – па спасылцы) https://smarturl.click/pWgj

Ня любіш Лукашэнку, значыць, экстрэміст. Што адбываецца з правасудзьдзем у Беларусі

Сьвядомае ігнараваньне прававых нормаў можа бумэрангам адгукнуцца сілавікам у будучай дэмакратычнай Беларусі.