Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

Сілавікі ўзялі ў палон бацьку пісьменніка Сашы Філіпенкі. Сыходзячы, патлумачылі: “падзякуйце сыну”….

*

Сілавікі ўзялі ў палон бацьку пісьменніка Сашы Філіпенкі. Сыходзячы, патлумачылі: “падзякуйце сыну”. Філіпенка піша ва ўплывовыя заходнія СМІ артыкулы пра трагедыю Беларусі. Калі не ўсе зразумелі, то хунта як бы падказвае, што ўсё іх абясцэньванне “збеглых” у вынік ня больш, чым класіка: Я тры дні гналася за вамі, каб сказаць, наколькі вы мне абыякавыя.

Для іх важная грамадская думка на Захадзе, бо гэтая думка можа ўплываць на палітыкаў, іх рашэнні. Можа аслабіць санкцыі або цалкам іх скасаваць, можа прымусіць перагаргуць старонку. Неабавязкова пісаць добра, ім трэба спыніць крытыку.

Яны могуць колькі заўгодна крытыкаваць Ціханоўскую, казаць пра палітычны турызм, пра паездкі для здымка. Але як ім ўсё гэта баліць, што адзіны іх напрамак – Самара або Чэбаксары. Яны гадзінамі ў эфірах даказваюць, што Нікарагуа заменіць страчаныя рынкі ў Еўропе, але ж яны ўсё роўна разумеюць, што іх экспарт у Нікарагуа ў 20 разоў меншы, чым у дробненьую Ісландыю. Рэальна, ісландцы купляюць у Беларусі нейкіх стальных прутоў больш, чым Зімбабвэ, Нікарагуа з Кубай разам узятыя трактароў. Хунта ведае, што ёй трэба Еўропа, Захад, і што колькі б яны не рабілі пустыя шоў наконт супрацы з Угандай, то гэта марнасць марнасцяў.

Самая вялікая перашкода перагарнуць старонку – гэта палітычная воля на Захадзе. У адрозненні ад беларускіх рэалій, там яна часта залежыць ад грамадскай думкі і лобінгу. Артыкулы у заходняй прэсе або стварэнне ў 22 парламентах свету дэпутацкіх групаў “За дэмакратычную Беларусь” і ёсць усім гэтым. Дарэчы, стварэннем групаў займаецца Анатоль Лябедзька. Што сталася з ягоным сынам – усе мы ведаем.

Тое, што прапаганда спрабуе пераканаць у бессэноўнасці ціску на яе за мяжой, зразумела. У іх такая праца. Дзіўна, што нават апаненты ўлады часта не разумеюць – што нават калі за мяжой можна зрабіць не вельмі шмат, то рабіць трэба ўсё, што можна.