Беларускага блогера Паўла Вінаградава амаль шэсць месяцаў трымалі ў штрафным ізалятары
А пасля гэтага кінулі ў памяшканне камернага тыпу.
А пасля гэтага кінулі ў памяшканне камернага тыпу.
Нагадваем, палітвязню прысудзілі пяць гадоў калоніі паводле трох артыкулаў, сярод якіх паклёп на Лукашэнку. Сем месяцаў пра яго не было навінаў. Сёння ж стала вядома, што амаль увесь гэты час Павел правёў у ШІЗА.
«Свядомасць ясная, малады, прыгожы, разумны. Гэта строгі рэжым, тут не смажаць бульбы, тут смажаць людзей», – распавядаюць сваякі зняволенага блогера.