З пачатку году на самалётах, якія ажыцьцяўлялі рэйсы зь Менску ў Расею і наадварот, адбылося сама меней 23 інцыдэнты, зьвязаныя з умовамі бясьпекі палётаў
Гэта вынікае з закрытых службовых дакумэнтаў Расавіяцыі. Найчасьцей інцыдэнты адбываліся з самалётамі, якія належаць расейскім авіякампаніям «Аэрофлот» і «Победа», а тры выпадкі зафіксаваныя на самалётах Белавія. Расказваем падрабязна: