Герман Лупекін, Леанід Закоўскі і Анс Залпетэр – аўтары сфальсіфікаванай справы супраць беларускай і…

Герман Лупекін, Леанід Закоўскі і Анс Залпетэр – аўтары сфальсіфікаванай справы супраць беларускай інтэлігенцыі. Ніводны не паходзіў з нашай краіны. Усё яны г.зв. простага паходжання.

Асаблівым жорсткасцю і адданасцю савецкай камуністычнай справе праяўляўся Леанід Закоўскі. У інструкцыях супрацоўнікам НКУС (НКВД) адзначаў: “З арыштаванымі не важдацца, біць па мордзе, без абмежаванняў, ніякіх дазволаў не трэба”. Камісар Станіслаў Рэдэнс даведаўся, што “Закоўскі… за два месяцы арыштаваў дванаццаць з паловай тысяч чалавек, прычым арышты рабіліся паводле тэлефоннай кнігі, абы прозьвішча было падобнае на польскае, латыскае, баўгарскае. і г.д”.

Усе яны верна служылі камуністычнай ідэі і савецкай таталітарнай сістэме. Усе былі забітыя прадстаўнікамі той самай чырвонай сістэмы. Рэвалюцыя з’ела сваіх дзяцей.