Ужо заўтра адкрыцьцё выставы калекцыі ЛЯЛЬКІ-МАТАНКІ
Лялькі-матанкі былі й есьць ў розных культурах. Есьць падобныя, але есьць і аўтэнтычныя, есьць старажытныя тэхнікі, а ёсьць адаптаваныя пад новую рэчаіснасьць. Калекцыя Вольгі Пашковіч набліжаецца да сотні экзэмпляраў лялек з розных краінаў.
На выставе таксама будуць прадстаўлены лялькі ўкраінскай майстрыхі Скібы Ніны Анатольеўны, якая стварае лялек па натхненьню й навучае гэтаму дзетак.
А 13:00 у дзень адкрыцьця выставы Вольга правядзе майстар-кляс па вырабу лялькі. Якой? Зможаце дазнацца аб гэтым непасрэдна на выставе. Выстава будзе цікава як дарослым, так і дзецям.
Шчыра запрашаем.
Адрас: pl. Konstytucji, 6 3 сьнежня Нядзеля 11:00 Сувязь з майстрыхай: @Beiaz Сувязь з прасторай:@robimrazamadmin Тэлефон: +48 573 202 950
Чакаем у Беларускай прасторы «Робім разам» / @byrobimrazam