Мяняем сцэнарый: запускаецца новы беларускі каляндар Новы каляндар з беларускімі святамі і памятнымі…

Мяняем сцэнарый: запускаецца новы беларускі каляндар 

Новы каляндар з беларускімі святамі і памятнымі датамі прапануе Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Кожная дата – гэта маленькае падарожжа па культурнай спадчыне Беларусі. Каманда прадстаўніцтва ўважліва падыходзіла да выбару падзей, выбрала дні, якія натхняюць, нагадваюць пра традыцыі і яднаюць беларусаў.

Як далучыцца да новага беларускага календара:

1️⃣ Каляндар даступны па спасылцы. Ён бясплатны і ім могуць карыстацца ўсе.

2️⃣ Пасля таго як вы перайшлі па спасылцы, вам трэба націснуць чароўную кнопку «Дадаць» ці націснуць на «+» і пацвердзіць інтэграцыю з вашым Google-календаром. 

3️⃣ Пасля новы каляндар аўтаматычна з’явіцца ў вашым Google і нагадае вам пра свята.

Праект «Новы беларускі каляндар» стартуе 29 снежня і стане часткай Года беларускай нацыянальнай традыцыі, якім Аб’яднаны Пераходны Кабінет аб’явіў 2024 год.

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык

«Дзе б мы ні знаходзіліся, мы памятаем пра падзеі 2020 года, калі беларусы заявілі пра свой выбар і непрыманне гвалту. Шануем традыцыі, з цеплынёй успамінаем сяброў і блізкіх, клапоцімся пра меншасці. З любой кропкі свету мы разам ствараем адзіную прастору для падтрымкі культурных каштоўнасцей і мост для сувязі з гісторыяй.

Мая каманда падрыхтавала для вас простыя, але цікавыя анлайн-задачы, якія дапамогуць вам зірнуць на традыцыі па-новаму. Абнаўленні будуць з’яўляцца кожны месяц на нашых старонках.

Далучайцеся да нас у падарожжа па свеце беларускай культуры і традыцыі! Разам мы памяняем старыя сцэнарыі на новыя!»

@CabinetBelarus