Нашая нацыя глыбока і цяжка хворая. Працэс выздараўлення ідзе павольна і цяжка, са спазненнем ва ўсв…

Нашая нацыя глыбока і цяжка хворая. Працэс выздараўлення ідзе павольна і цяжка, са спазненнем ва ўсведамленні таго, што адбываецца. Але гэты працэс незваротны, бо няма іншага шляху развіцця нацыі з гістарычнага нябыту, як адраджэнне. Калі гаворка ідзе пра існаванне народу, пра лёс нацыі — трэцяга шляху няма, спадары. І не шукайце яго.

Пачынаецца новы, 1994 год. Можна з упэўненасцю сказаць, што ў новым годзе наменклатура ўкрадзе яшчэ больш, чым у мінулым, тым больш што яна, па яе словах, вельмі любіць беларускі народ, такі спакойны і талерантны, які ў сваю чаргу па традыцыі любіць наменклатуру і яе прадажны ўрад, які давёў той самы народ да крытычнага становішча.