Гэты помнік узнік на плошчы 90 гадоў таму. У тыя часы Леніны пачалі актыўна з’яўляцца ў многіх гарадах Беларусі. З прыходам саветаў беларусы пайшлі на масавае знішчэнне нацыянальнай культуры, гісторыі і мовы, праз крывавыя рэпрэсіі і пераслед соцен тысячаў беларусаў.
Прайшло шмат гадоў з таго моманту. З часам сімвал савецкай эпохі стаў сімвалам і эпохі лукашызму. Як і ў савецкія часы, сёння ў краіне тысячы палітзняволеных, як і ў савецкія часы, знішчаецца беларуская культура і мова. Усё па-ранейшаму, толькі імёны выканаўцаў змяніліся. А сімвал застаўся ранейшым — усё той жа помнік Леніну на цэнтральнай плошчы Беларусі.
І нават на хвалі ўзбуджэння грамадскай свядомасці беларусаў у 2020-ым годзе сведкам шматтысячных мітынгаў свабодных беларусаў у Мінску таксама быў усё той жа самы Ленін. Ён жа быў сведкам і мітынгаў 1990-х.
Помнікі Леніну паказваюць сутнасць Лукашэнкі. Яму не патрэбныя нацыянальныя героі, яго не цікавяць беларускія дзеячы культуры і мастацтва. І, на жаль, варта канстатаваць, што пакуль мы не пазбавімся ленінаў па ўсёй краіне, пакуль мы будзем звяртаць увагу на чужых герояў, а не на сваіх, беларускіх, мы наўрад ці можам думаць, што Беларусь стане свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай.
Аднаўленне гістарычнай памяці — гэта пытанне часу. Незалежнасць краіны — гэта асаблівы здабытак, які неабходна абараняць. У гэтым пытанні асаблівую ролю мае нацыянальная культура. Упэўнены, што ў будучай Новай Беларусі будзе ўшанавана памяць тых, хто спрычыніўся да нашай нацыянальнай спадчыны і гэта будзе адна з важных для нас задач.
Беларуская культура — багатая, выбітная, асаблівая. І прыдзе час, калі на беларускіх вуліцах будуць стаяць помнікі беларусам, а не чужынцам.
Падрабязней у відэа: https://youtu.be/KsUVNj-gGpg
В Минске снесут памятник Ленину
«Беларусь изменится только тогда, когда этот памятник будет вынесен с центральной площади Беларуси», — услышал от меня первый вице-премьер Андрей Кобяков, когда стоял у окна и смотрел на памятник Ленину на площади Независимости.
Этот памятник возник на площади…