ААН зьбірае інфармацыю аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі, якія адбыліся з 1 траўня 2020 году.
Офіс Вярхоўнага камісара у правах чалавека ААН запрашае асоб, групы і арганізацыі дасылаць ім інфармацыю і дакумэнтальныя пацьверджаньні, якія адносяцца да мандата разгляду пытаньня аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
У Беларусі перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2020 году пачаліся масавыя рэпрэсіі, якія не заканчваюцца дагэтуль. Многія людзі заяўлялі, што іх зьбівалі, катавалі, незаконна затрымлівалі.