МЗС Польшчы мае намер і далей фінансаваць тэлеканал «Белсат».Гэтую інфармацыю пацвердзіў прэс-сакрат…

МЗС Польшчы мае намер і далей фінансаваць тэлеканал «Белсат».

Гэтую інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар МЗС Павел Вроньскі.

«Тэлеканал “Белсат ” вельмі важны. Гэта адзін з сімвалаў польскай усходняй палітыкі, мэта якой — дэмакратызацыя і падтрымка сіл незалежнасці ў былых рэспубліках Савецкага Саюза», — адзначаецца ў заяве МЗС.

Праблемы ў канала ўзніклі з прычыны рэформы грамадскіх СМІ ў Польшчы, у тым ліку тэлекампаніі TVP, у структуру якой уваходзіць «Белсат». Журналісты былі заклапочаныя далейшым лёсам медыя.

Крыніца: Oko.press