“!! Маскоўскі патрыярхат без усялякіх дыскусій анэксіраваў Беларускі экзархат, як гэта ў рускіх назы…

“!! Маскоўскі патрыярхат без усялякіх дыскусій анэксіраваў Беларускі экзархат, як гэта ў рускіх называецца — ціхай сапай.

Цікавы дакумент патрапіў у рукі, згодна з якім Беларуская праваслаўная царква больш не з’яўляецца замежнай для Маскоўскага патрыярхату. Цяпер гэта ўсяго толькі метраполія. Разумееце? Як і епархіі на акупаваных тэрыторыях Данбаса і Крыма. Цяпер усе ахвяраванні гэтых цэркваў трэба пералічваць на адзіны банкаўскі рахунак.

Вось вам і самастойная інстытуцыя. ЛНР,ДНР, Беларусь для іх гэта роўныя “свае” метраполіі.

Якую прачытаць малітву, каб Бог пакараў гэтых Веніямінаў і прочых сепаратыстаў?! Здраднікі ў расах.
На здымку інструкцыя для святароў Маскоўскага патрыярхату Украінскай праваслаўнай царквы мітрапаліта Тэрнопальскага.

У хуткім часе Вялікдзень. Як? Як патлумачыць вернікам каму пойдуць на карысць усе іх ахвяраванні? ” Lubou L-va