Спачатку хунта з кожнага праса сцьвярджае, што план “Перамога” – лухта, што там нікога няма і што ўс…

Спачатку хунта з кожнага праса сцьвярджае, што план “Перамога” – лухта, што там нікога няма і што ўся база, якой няма, у Губаза і што яны ўсё кантралююць.

У той жа час хунта ад самага пачатку стварае фэйк-акаўнты плану, спрабуе дыскрэдытаваць Байпол, затрымлівае і сама падпісвае на яго беларусаў, каб запалохаць рэшту і абвяшчае сама пра старт плану і адначасова пра контртэрарыстычныя мерапрыемствы.

Вядома ж, усе таму, што план бяскрыўдны і сітуацыя ў краіне пад кантролем. Тут і паміж радкоў чытаць не трэба, яны сапраўды яго баяцца.