Ва Украіне загінуў 21-гадовы беларускі дабраахвотнік Міхаіл «Юнкер» Шавельскі – парамэдык батальёну …

Ва Украіне загінуў 21-гадовы беларускі дабраахвотнік Міхаіл «Юнкер» Шавельскі – парамэдык батальёну «Тэрор»

Пра гэта паведамляе прэс-служба Евангелічна-Аўгсбургскай царквы ў Польшчы.

Ён вучыўся ў Гарадзенскім універсітэце імя Купалы, але быў адлічаны за палітыку ў 2020. Была пагроза папасці ў армію, таму ён з’ехаў у Польшчу, дзе вучыўся ў Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі. З пачатку вайны ва Украіне паехаў дабраахвотнікам.

«Ён поўз дапамагаць параненаму, калі прыляцеў аскепак», – паведаміў “Радыё Свабода” пра смерць Шавельскага адзін з байцоў.

Размова з Міхаілам тут.

Героі не паміраюць
Жыве Беларусь

#BelarusWithUkraine

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну