Намесьнік пракурора Горадзенскай вобласьці параіў выдаліць з сацсетак «сумнеўную» інфармацыю за апошнія пяць гадоў
Колькасьць новых крымінальных спраў за «экстрэмізм» зьніжаецца, заявіў намесьнік пракурора Горадзенскай вобласьці Андрэй Скурат 8 лютага на сустрэчы з калектывамі ААТ «Беллакт» і Ваўкавыскага мясакамбінату ў раённым цэнтры.
«Тым ня менш: у кагосьці ў стужках сацсетак, на старонках асабістых акаўнтаў, магчыма, засталіся карцінкі, рэпосты, лайкі, камэнтары з суполак ці груп, прызнаных экстрэмісцкімі, падпіскі на іх», — цытуе Скурата сайт ваўкавыскай дзяржаўнай газэты «Наш час».
Праваабарончы цэнтар «Вясна» адзначае, што Скурат злоўжывае службовымі паўнамоцтвамі, бо сам ён кандыдат у дэпутаты Горадзенскага абласнога савету, а арганізаваныя мясцовымі ўладамі сустрэчы фармальна ня лічацца агітацыяй. https://smarturl.click/9zxvp